- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі (1893—1938) пакінуў па сабе не толькі некалькі тамоў літаратурна-мастацкай спадчыны (проза, публіцыстыка, драматургія), але і не менш цікавыя і значныя літаратурна-крытычныя і навуковыя працы. У чарговую кнігу з серыі «Спадчына» ўключана «Гісторыя беларускае літаратуры», якая на працягу першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя служыла адзіным падручнікам для сярэдняй і вышэйшай школы. Даследаванне вылучаецца тонкасцю назіранняў, уменнем разглядаць літаратурныя з’явы на шырокім гістарычным фоне, вобразнасцю і даходлівасцю выкладу.