- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Курс гісторыі Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ сталецьця дагэтуль ніколі ні ў водным з унівэрсытэтаў ня чытаўся. Як і агульны курс гісторыі Беларусі, апрацованы і выданы раней, ён першы раз чытаўся ў нашым Беларускія Дзяржаўным Універсытэце. У васнову курсу паложаны запісы стыдэнтаў, што слухалі лекцыі новае гісторыі Беларусі ў 1922-23 акадэмічным годзе. Само сабою зразумела, што пры выкладаньні зусім новага курсу вельмі часта прыходзілася спатыкацца з вялікімі труднасьцямі, перад каторымі ня было часу доўга і дакладна спыняцца. Трэба было ісьці далей і далей.