- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У пач. XIII ст. было ўтворана Вялікае княства Літоўскае, якое ўлучыла значную частку этнічных беларускіх земляў 3 сярэдзіны XIII ст. ў дзяржаўнай пабудове зямель, адпаведных тэрыторыі сучаснай Беларусі, адбыліся кардынальныя змены. Землі Полацкага княства (на той час у яго ўваходзілі буйныя ўдзелы) былі ўключаны ў склад Вялікага княства Літоўскага. У аснове гэтага паступовага працэсу было мноства прычын, аднак галоўныя падпарадкаваліся мэце стварэння палітычнага, ваеннага і эканамічнага саюзу паміж Полацкай і Літоўскай землямі супраць крыжакоў, галіцка-валынскіх князёў, татара-манголаў. Канчаткова Полацкая зямля ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага на правах аўтаноміі, паводле дагавора, у 1307. У 1320 туды ўвайшло Віцебскае княства. Пасля перамогі войск Вялікага княства Літоўскага на чале з князем Альгердам над войскамі Залатой Арды ў, 1363 былі поўнасцю далучаны землі паўднёва-ўсходніх раёнаў Беларусі, у тым ліку і ўладанні Тураўскага княства.