- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хрэстаматыя змяшчае дакументы i матэрыялы па найноўшай гісторыі Беларусі з моманту Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. да прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Гэта ўспаміны i адозвы, адкрытыя лісты i законы, урадавыя пастановы i распараджэнні, самвыдат i артыкулы з перыядычных выданняў, фрагменты даследаванняў i іншыя дакументы i матэрыялы, якія яскрава паказваюць падзеі беларускага мінулага i сучаснасці. Пяць раздзелаў хрэстаматыі дазваляюць прасачыць асноўныя этапы і асаблівасці беларускай гісторыі, раскрываюць шлях беларускай нацыі ў ХХ ст. Укладальнік імкнуўся паказаць раней малавядомыя старонкі жыцця беларусаў. Дакументы i матэрыялы паказваюць гістарычныя падзеі з розных поглядаў, а праблемныя пытанні ў канцы раздзелаў дапамогуць крытычна iх асэнсаваць. Адрасуецца студэнтам ВНУ, вучням старэйшых класаў, настаўнікам i выкладчыкам, усiм, хто цікавіцца найноўшай гісторыяй беларускага народа.