Гісторык: Траўма, нанесеная ўкраінцам Рыжскай дамовай, адгукнулася жахлівых рэхам падчас Другой сусветнай вайны
2021-03-18 16:03
У сотую гадавіну заключэння міру з бальшавікамі, мы прыгадваем яго значэнне ў лёсах станаўлення беларускай ды ўкраінскай нацыянальных дзяржаваў.
У мінулым годзе Польшча адзначыла сотую гадавіну Цуду на Вісле. У жніўні 1920 года польская зброя паканала бальшавіцкую навалу на шляху да Заходняй Еўропы. Аднак польска-савецкая вайна завяршылася падпісаннем Рыжскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 года. У сотую гадавіну заключэння міру з бальшавікамі, мы прыгадваем яго значэнне ў лёсах станаўлення беларускай ды ўкраінскай нацыянальных дзяржаваў.
Падчас станаўлення полькай дзяржавы, яе эліта разглядала дзве магчымасці ўладкавання адносінаў з іншымі народамі, якія пражывалі на землях былой Рэчы Паспалітай – інкарпарацыя і канфедэрацыя. Пра тое, як кіроўны клас маладой Польшчы паглядаў на беларусаў у кантэксце гэтых двух праектаўы распавядае прафесар Польскай акадэміі навук, гісторык Войцех Матэрскі (Wojciech Materski):
- Юзаф Пілсудскі, а асабліва прэм’ер Ігнацы Падарэўскі пасля размовы з Луцкевічам, быў перакананы ў тым, што самым лепшым, самым карысным партнёрам Польшчы з’яўляецца Беларуская Народнай Рэспубліка. І сапраўды, федэрацыя або палітычны хаўрус з БНР быў вельмі карысны з пункту гледжання польскіх інтарэсаў.
Нагадаю, у пэўнай форме незалежнасць Беларусі была абвешчана значна раней чым Польшчы, то бок ужо ў сакавіку 1918 года. Нягледзячы на ўсё гэта, сітуацыя на землях, якія цяпер мы ўспрымаем, як беларускія, была вельмі складаная. Там назіралася вялікая нямецкая інфільтрацыя – уплыў войскаў Ober-Ost, якія там размяшчаліся. З усіх бакоў былі тэрытарыяльныя прэтэнзіі – на поўначы літоўцаў, на поўдні ўкраінцаў, і ад поўначы да поўдня палякаў. Таксама была вельмі няясная сітуацыя размежавання з Расіяй (незалежна ад таго, якой бы яна была «чырвонай», ці «белай»).
Беларускі партнёр быў бліжэй за ўсіх, але адначасова ён быў вельмі слабы. На жаль, беларускія эліты былі слабыя, яны не мелі амаль ніякай падтрымкі ў нізах; у беларускай эліты не было вайсковага падмурку. Толькі пад канец гэтага бурлівага перыяду, у 1920 годзе, так званая армія генерала Булак-Балаховіча ў пэўным сэнсе ўспрымалася, як беларускае войска. Аднак гэта групоўка складалася з расяянаў, з балтаў, з палякаў, канешне ж беларусы там таксама былі.
Падсумоўваючы, станоўчае вырашэнне беларускага пытання было бы для Польшчы вельмі карысным. Пазней гэта пацвердзіла трагічная гісторыя Слуцкага паўстання. Аднак беларускія сілы былі занадта слабыя.
Калі сапраўды Беларусь займала важнае месца ў польскім мысленні аб уладкаванні новай дзяржавы, чаму беларусаў, як і ўкраінцаў не дапусцілі да мірных перамоваў з бальшавікамі спачатку ў Мінску, а потым у Рызе?
- Менавіта, у гэтым і праблема! У выпадку перамоваў у Мінску, яны былі няроўныя, там бальшавікі раздавалі карты. Аднак падчас другой фазы перамоваў – канферэнцыі ў Рызе, неаднастайная і не пагоджаная польская дэлегацыя зрабіла тактычныя памылкі.
Мне падаецца не можна было пагаджацца на ўдзел у канферэнцыі Украінскай Сацыялістычнай Рэспублікі. Нават калі гэта сталася, трэба было на роўных умоваў дапусціць да перамоваў дэлегацыю Украінскай Народнай Рэспублікі. Варта было задбаць аб тым, каб таксама як бальшавік прадстаўлялі інтарэсы Савецкай Беларусі, палякі прадстаўлялі бы інтарэсы БНР. Аднак ніхто гэтага не зрабіў.
Трэба помніць, што ў той момант бальшавіцкая Расія была вельмі слабая, бальшавікі былі зацікаўлены ў хуткім міры, прынамсі ў кароткачасовай перспектыве. У сувязі з гэтым, пэўныя праблемы можна было станоўча вырашыць. Гэта мела бы вялікая значэнне для будучых стасункаў з беларусамі і ўкраінцамі, нават у сімвалічным рэчышчы. Гэтага не адбылося.
Я ўсё ж такі думаю, што польская дэлегацыя зарабіла вялікую дыпламатычную памылку. Бо яны мелі шанцы далучыць да працы Рыжскай канферэнцыі не толькі тры бакі, а ўсе шэсць (дзве беларускія дэлегацыі, дзве ўкраінскія, польскую і бальшавіцкаю). Пэўныя шанцы былі.
Гаворачы пра наступствы Рыжскага міру для Беларусі і Украіны, у гэтых краінах часта можна пачуць меркаванне пра палітыку тагачаснай Польшчы, маўляў: «Польшча дала сабе пачатак Рыжскім пактам, руйнуючы надзеі іншых народаў, а ўжо праз дваццаць гадоў сама стала ахвярай аналагічнага пакту».
- Пэўная рацыя ў гэтым выказванні, на жаль, ёсць. Смутна, але такая канстатацыя мае права быць. Сітуацыя на землях былога Вялікага Княства Літоўскага склалася так, як склалася. На гэтых тэрыторыях не было моцных сілаў, якія маглі бы быць партнёрамі Польшчы ў рэалізацыі ідэі канфедэрацыі. Канчаткова перамагла канцэпцыя інкарпарацыі, яна і была выяўлена ў Рыжскай мірнай дамове. Дамова перакрэсліла дзяржаўніцкая аспірацыі беларусаў і ўкраінцаў, асабліва гэта тычылася ўкраінцаў. Траўма, нанесеная ўкраінцам Рыжскай дамовай засталася і ўжо падчас Другой сусветнай вайны вярнулася трагічным рэхам.
З былым дырэктарам Інстытуту паліталагічных даследаванняў Польскай акадэміі навук прафесарам Войцехам Матэрскім мы разважалі пра Рыжскі мір. 18 сакавіка мінае 100 гадоў з моманту падпісання гэтага супярэчлівага дакументу.
Размову запісаў Эдуард Жолуд