- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                            50zł
                                    “Біць альбо не біць? “— маральная дылема рыцара. Герой аповесці Гінтараса Граяускаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння — забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але “штосьці пайшло не так”. Два антаганісты — рыцар і дракон — замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць. Чытач робіцца слухачом захапляльных гісторый, у якіх рэальныя гістарычныя падзеі і персанажы пераплятаюцца з фантазіямі, поўнымі гумару і філасофіі. Гінтарас Граяускас (Gintaras Grajauskas) — вядомы паэт, перакладчык, драматург, музыкант. Яго творы выходзілі шмат на якіх мовах; проза беларускаю выдаецца ўпершыню. Пераклад з літоўскай мовы Сабіны Брыло. Аўтар і перакладчыца выказваюць падзяку Саюзу пісьменнікаў Літвы (Lietuvos rašytojų sąjungai) за спрыянне перакладу кнігі і Міжнароднаму саюзу беларускіх пісьменнікаў за тое, што кніга пабачыла свет.