be
pdf

Гістарычныя вандроўкі. Да 450-годдзя Рэфармацыі на Беларусі

Сачыненні пераможцаў дзіцячага конкурса (травень, 2003)

У траўні 2003 года завяршыўся конкурс сачыненняў, прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Вынікам конкурсу, які ладзіла МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, стала кніга “Гістарычныя вандроўкі”, у якой змешчаны дзіцячыя работы ўдзельнікаў-пераможцаў. Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Стафан Баторый, Тадэвуш Касцюшка... Курганы, замкі, касцёлы, камяні, рэкі і азёры... Пагоня, гербы гарадоў і шляхецкіх родаў, мілагучнасць роднай мовы і хараство прыроды... Гэта тэмы, якія хвалююць сёння маладыя таленты. Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. У конкурсе прынялі ўдзел не толькі вучні беларускіх школ, але і дзеткі з далёкага і блізкага замежжа. Конкурс і кніга “Гістарычныя вандроўкі” – чарговае мерапрыемства, зладжанае ЗБС “Бацькаўшчынай”. На жаль, да гэтага часу выданні дзіцячых сачыненняў – вельмі рэдкая падзея ў беларускай літаратуры, таму зборнік – важная справа і каштоўны падарунак для ўсіх, хто зацікаўлены лёсам маладога пакалення і Беларусі. (Н.Г.)

Выдаўцы і выдавецтвы: МГА « Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Рэдактар: Давыдзенка Натальля
  • Выдавец: МГА « Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларускі кнігазбор
  • Памеры: 220с., іл., 21см
  • ISBN: 985-6730-13-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мастацкая літаратура, Дзіцячая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1213, EEDC — 1668, 1668-2, 1668-3, 1668-4, MiOKB — 8889, 8890, 8891, 8892, 8893
  • Дадатковая даведка: У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пераможцаў дзіцячага конкурсу, праведзенага МГА « Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў маі 2003 года. Конкурс быў прысвечаны 450-годдзю Рэфармацыі на Беларусі. Выданне сталася магчымым дзякуючы сп. Ірэне Калядзе-Смірноў, старшыні Дабрачыннага фонду «Ethnic Voice of America» (Парма, ЗША) Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org