- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўным зместам тома 4 “Гістарычнага Альманаха” з’яўляецца публікацыя матэрыялаў навуковатэарэтычнай канферэнцыі “Праблемы айчыннай гістарыяграфіі”, якая адбылася ў Гародні 19 21 студзеня 2001 г. У гэтым першым навуковым зборы, арганізаваным Беларускім Гістарычным Таварыствам, прынялі ўдзел 26 гісторыкаў з 41, што падалі заяўкі і былі ўключаны ў праграму канферэнцыі. Большая частка з 15 адсутных калегаў зараней паінфармавала арганізатараў пра немагчымасць прыехаць у Гародню. І толькі некалькі асобаў, чые выступы былі аб’яўлены ў праграме, адсутнічалі без папярэдніх тлумачэнняў. Найлічней былі прадстаўлены сталічныя навуковыя цэнтры: Інстытут гісторыі НАН Беларусі (Віктар Астрога, Уладзімір Калаткоў, Андрэй Кіштымаў, Аляксей Літвін, Уладзімір Навіцкі, Станіслаў Рудовіч, Марына Сакалова), БДУ (Васіль Варонін, Валянцін Голубеў, Павал Лойка, Віктар Фядосік, Пётр Шупляк). Другую па велічыні групу склалі гісторыкі з Гародні (Аляксандар Краўцэвіч, Святлана Марозава, Генадзь Семянчук, Алесь Смалянчук, Святлана СяльверставаКуль, Сяргей Токць, Вячаслаў Швед). Астатнія ўдзельнікі прадстаўлялі іншыя рэгіянальныя цэнтры: Віталь Галубовіч (Наваполацк), Валянціна Лебедзева (Гомель), Ігар Марзалюк (Магілёў), Ірына Яленская (Бярэсце). Чынны ўдзел у абмеркаванні праблемаў беларускай гістарыяграфіі прынялі сябры Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Польшчы Славамір Іванюк, Алег Латышонак і Яўген Мірановіч (усе з Беластока). (Ад Рэдакцыі і Аргкамітэту)