be

Гэта мы - гэта наша гісторыя

Дзіцячы свет шматкаляровы і разнастайны, дзеці дапытлівыя і цікаўныя да ўсяго, што ёсць, што было і што будзе. Вось чаму дзеці адгукнуліся на прапанову зазірнуць у глыбіню стагоддзяў, адчуць мінулае, дзе пад звон мячоў і дзідаў нашы продкі баранілі Бацькаўшчыну. Слаўныя постаці нашай гісторыі: вялікі князь Вітаўт, першадрукар Францішак Скарына, Святая Еўфрасіння Полацкая, гетман Канстанцін Астрожскі - герой Аршанскай перамогі, паўстаюць на малюнках юных мастакоў. Гісторыя Беларусі ў малюнках дзяцей - першае падобнае выданне ў Беларусі. Пераважную част-ку твораў, што ўвайшлі ў альбом, складаюць працы ўдзельнікаў і пераможцаў дзіцячых літаратурна-мастацкіх конкурсаў, якія Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ладзіць цягам шасці гадоў. Юнае пакаленне цікавіцца нашай гісторыяй, і гэта абнадзейвае, што мы маем будучыню, што мы не згубімся сярод іншых народаў і цывілізацый.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
  • Памеры: 94 с., іл., 30 см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Дзіцячая літаратура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2007
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org