- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зараз мала хто ведае пра асобы, якія выступілі супраць камуністычнай ідэі. Віхура пад назовам “сацыялістычная рэвалюцыя” змяла не толькі чалавечыя лёсы, але і важныя гістарычныя падзеі. Горш за ўсё, канешне, што пацярпелі мільёны нявінных грамадзян. Хто быў не згодны з новай уладай 1917 году - павінен быў знікнуць, падвяргаўся астракізму. Шматлікія генералы расейскай арміі выступілі супраць новай улады. Сярод іх быў і беларускі генерал Купрыян Кандратовіч. Ён быў не толькі вайскоўцам. Мірны час яго быў запоўнены супрацоўніцтвам з рэдакцыямі газет. Калі беларуская нацыя пачала голасна заяўляць пра сябе, адукаваны чалавек, памятаючы пра свае карані, рушыў на дапамогу свайму народу. Быў міністрам вайсковых спраў БНР і менавіта яму дзячым стварэнне першага беларускага прафесійнага войска. Доўгі час розныя беларускія і літоўскія энцыклапедыі пісалі, што Кіпрыян Кандратовіч з адыходам войска БНР застаўся жыць у Францыі. Але гэта не так, да канца сваіх дзён беларускі генерал жыў на радзіме ў Беларусі, памёр у 1932 годзе і пахаваны на Лідскіх праваслаўных могілках. Зараз унукі і праўнукі генерала жывуць у Англіі і ЗША. (Н.Г.)