- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прысуд не абскарджвалі У ліпені гэтага года мы пісалі аб судовым працэсе над сланімчанкамі Галінай Адамовіч і Валянцінай Ушкар, якія ў свой час пакінулі без грашовых зберажэнняў не ў меру даверлівых слонімцаў і жыхароў некаторых іншых населеных пунктаў нашай краіны. Гучная ў нашым горадзе справа, якая сярод пацярпелых і ахоўнікаў правапарадку атрымала неафіцыйную назву “слонімская піраміда”, завяршылася прысудам 8 жніўня. Раённы суд прызнаў Галіну Адамовіч і Валянціну Ушкар вінаватымі ў завалодванні чужой маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам, здзейсненым арганізаванай групай і ў асабліва буйным памеры — ч. 4 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь. Галіна Адамовіч была асуджана на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Валянціна Ушкар атрымала 7 гадоў зняволення ў такіх жа ўмовах. Унушальнымі ў гэтай справе выглядаюць сумы задаволеных судом іскаў пацярпелых аб спагнанні з асуджаных матэрыяльных і маральных стратаў. Так, Адамовіч і Ушкар салідарна павінны сплаціць 22 чалавекам матэрыяльныя страты на агульную суму 216 828 650 рублёў, дзе найбольшая сума задаволенага судом іску аднаго з пацярпелых складае 34 198 200 рублёў, а найменшая — 1 266 000 рублёў.