- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Школа журналістыкі ў Слоніме Слонімская “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) працуе ўжо на працягу некалькіх гадоў. За гэты час яна выхавала як сапраўдных журналістаў, так і людзей іншых прафесій, якія проста цікавяцца журналістыкай. Таму што гэта не толькі папулярная сярод моладзі прафесія, але яшчэ і выдатная школа грамадзянскай адукацыі. Праз спазнаванне свету вакол сябе, праз знаёмства з праблемамі, якія хвалююць людзей, праз навуку слухаць меркаванні розных бакоў, крытычна іх ацэньваць навучэнцы ШМЖ вучацца не толькі асновам журналістыкі. Не менш важным вынікам навучання з’яўляецца асэнсаванне сябе грамадзянінам сваёй краіны, разуменне сутнасці розных працэсаў у грамадска-палітычным жыцці Радзімы і свету. Разам з асновамі журналістыкі ўдзельнікі праекта вучацца крытычна думаць, весці дыялог, планаваць, прымаць рашэнні, ведаць свае правы і абавязкі.