- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жыхарка горада Слоніма Людміла Сачан знайшла скрутак старых газет і перадала іх у нашу рэдакцыю. У скрутку аказаўся польскі “Тыгоднік ілюстраваны” за 1885 і 1917 гады. Па словах Людмілы Сачан, газеты яна знайшла, калі добраўпарадкавала каморку. “Мая бабулька Марыя Пацеха, 1917 года нараджэння, была полькай. Выйшла замуж за беларуса. У свой час яна чытала польскія газеты. Магчыма, гэтыя выданні ёй засталіся яшчэ ад бацькоў. Таму яна газеты скручвала і берагла”, — расказала карэспандэнту “ГС” сланімчанка. Мы пастараліся азнаёміцца са старымі польскімі выданнямі. Сапраўды, была такая газета “Тыгоднік ілюстраваны”. Яна выдавалася ў 1859-1939 гадах у Варшаве. Гэта было першае ў гісторыі польскага друку перыядычнае ілюстраванае выданне, якое тады называлі “маляўнічым часопісам”. Першапачаткова тыднёвік меў вялікі газетны фармат, налічваў 12 старонак і вылучаўся характэрнай віньеткай на тытульнай старонцы, якая змянялася з цягам часу. Пазней фармат выдання быў паменшаны і набыў выгляд малой кніжачкі аб’ёмам 20 старонак плюс дадатковая вокладка з рэкламай і галаваломкамі.