be
pdf

Газета Слонімская 8 (611) 2009

“Вып’ю пяць бутэлек і дамоў пайду...” Нядаўна ў калідорах Слонімскага раённага суда давялося назіраць за разгортваннем адной даволі незвычайнай для гэтай установы гісторыі. У 9 гадзін раніцы ў адным з кабінетаў павінен быў пачац­ца разгляд судовай справы па нявыплаце аліментаў. Уд­зельнікі працэсу сабраліся своечасова. Не было толькі галоўнай асобы — таго сама­га неплацельшчыка. Спачат­ку ўсе мірна чакалі. Потым жанчыны пачалі тэлефана­ваць і прасіць маладога чала­века прыйсці ў суд “па-добра­му”. Бліжэй да дзесяці рані­цы ў калідоры суда ўжо чуліся тэлефонныя пагрозы ў яго адрас. Пасля дзесяці раніцы ў калідор выйшаў старшыня суда і заявіў, што адказчыка ў суд даставіць міліцыя, калі той неадкладна не з’явіцца сам. Побач стаяў міліцыянер канвою, гатовы выканаць за­гад. Пры гэтым адна з жан­чын была на тэлефоннай су­вязі з хлопцам і пыталася ў таго пасля кожнай фразы старшыні суда: “Ты чуў, што сказаў Міхал Міхайлавіч?..” Хлопец, відаць, чуў, бо дзесь­ці а палове адзінаццатай з’явіўся-такі ў судзе. Але заў­важна п’яны і з усмешкай на ўвесь свой малады твар. Да­лей — візіт у наркалогію на абследаванне і 10 сутак арыш­ту за непавагу да суда. У тлу­мачальнай запісцы ў нарко­лага наконт свайго стану Дзмітрый Н., 1983 г.н., патлу­мачыў літаральна наступнае: “Піў сёння многа водкі”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета Слонімская
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2009-02-18
  • Рэдактар: Валадашчук Віктар
  • Copyright: © 2009 by Газета Слонімская
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org