- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Слоніме 947 даўжнікоў не плацяць за кватэры. У 2007 годзе ў Слоніме былі выселеныя за даўгі па кватэрнай плаце 10 сем’яў. З іх 4 — у меншае памяшканне па артыкуле 71 Жыллёвага кодэксу, 1 сям’я была выселена без прадастаўлення жылля і астатнія — у часовае жыллё. Пра гэта карэспандэнту “ГС” паведаміла начальнік цэнтра работы з насельніцтвам Слонімскага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага аб’яднання Наталля Сыантовіч. Летась, па інфармацыі ЖРЭА, у суд былі пададзены 4 іскавыя заявы на высяленне. Адзін іск у судзе яшчэ разглядаецца, а тры кватэранаймальнікі былі выселеныя. Па словах Наталлі Сыантовіч, на 1 студзеня 2009 года ў Слоніме налічваецца 947 даўжнікоў па аплаце камунальных паслуг. З іх больш чым тры месяцы не плацяць за кватэры — 215 чалавек, звыш 6 месяцаў — 139 кватэранаймальнікаў і тых, хто больш за тры гады не плаціць за жыллё, налічваецца 18 чалавек.