- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пустым крэсла не будзе. Старшыні райвыканкамаў прыходзяць і адыходзяць, а наш горад і людзі застаюцца. Колькі іх у Слоніме за апошнія 60 гадоў памянялася — нават цяжка падлічыць. Але паспрабуем. Праўда, тады былі ў нас і райвыканкам, і гарсавет. Слонімскі райвыканкам, пачынаючы з 1940 года, узначальвалі Арон Швайнштэйн, Іван Дабрыян, Васіль Галоўчанка, Іван Мардашоў, Ягор Іваноў, Кастусь Шашкін, Леанід Савіцкі, Іосіф Ярашэвіч, Пётр Плужнік, Сяргей Кабяк, Віктар Кісялеўскі, Аляксандр Святлоў, Казімір Лушнеўскі, Сяргей Мацюк, Уладзімір Лукашэвіч, Валерый Жаліхоўскі, Станіслаў Здановіч, Мікалай Пахалок і Мечыслаў Касцюк з сакавіка 2002 года. Старшынямі Слонімскага гарвыканкама былі, пачынаючы з 1939 года, Васіль Агееў, Міхаіл Анішчык, Яўген Іваноў, Рыгор Вераб’ёў, Міхаіл Клееў, Фёдар Сінічкін, Іван Дабрыян, Сцяпан Ігнатовіч, Пётр Віктараў, Антон Барысік, Цімафей Семчанка, Іван Здановіч, Васіль Пеляніцын, Віктар Жадэйка, Міхаіл Дмухоўскі, Віктар Чорны і Алег Лакцюшын.