- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
—Прыедзьце паглядзіце, што робіцца на міні-рынку ў Альбярціне, — прасіла на мінулым тыдні сланімчанка, што патэлефанавала на гарачую лінію “ГС”. — Там рэдка хто таргуе. Для каго тады пабудавалі гэты міні-рынак? Атрымліваецца, што для хуліганаў ды апойкаў, якія там ладзяць свае застоллі ды нішчаць абсталяванне. У суботу, 29 кастрычніка, карэспандэнт пабывала на міні-рынку ў Альбярціне. Ён сапраўды мае даволі жаласны выгляд. Хуліганы пашкодзілі амаль палову пралётаў новага жалезабетоннага плота. — Знайшліся варвары, якія ўчынілі сапраўднае свінства, — падзялілася з карэспандэнтам сваімі думкамі жыхарка Альбярціна Аляксандра Міхайлаўна.