- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дрэвы пілуюць — крыжы ляцяць. Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя на мінулым тыдні на могілках у Альбярціне. Як сказалі слонімскія рабочыя, якія там працавалі, дрэвы пэўны час пілавала брыгада з Віцебшчыны, якая спецыялізуецца на пілаванні вялікіх і старых дрэў на могілках. Цяпер знішчэннем дрэў займаюцца дрывасекі са Слоніма. Вядома, гэтыя дрэвы павінны былі спілаваць гадоў трыццаць таму. Але гэтага не адбылося, таму ў любы час дрэвы могуць упасці ці іх можа паваліць вецер. І яны пападаюць проста на магілы. Сёння не вельмі проста спілаваць высокія і магутныя сосны. Але пілаванне дрэў ідзе. На вялікі жаль, дрэвы падаюць і на магілы, і на надмагільныя помнікі.