be
pdf

Гаворыць радыё Вызваленьне...

Выбраныя матэрыялы Беларускае Рэдакцыі

Беларуская Сэкцыя Радыя «Вызваленьне» пачала працу 20 травеня 1954 году пры згодзе й падтрымцы Рады БНР. Першыя 15-хвілінныя штодзённыя праграмы перасылаліся на Беларусь 24 разы на суткі. Ад 19 сакавіка 1956 году праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача лачынаецца словамі: «Тут Радыё «Вызваленьне». Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага сьвету... Наш голас ёсьць вашым голасам, бо мы зьяўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў». Гэткім чынам, будучы часткай цэлага беларускага народу, Беларуская Рэдакцыя Радыя «Вызваленьне» й гаворыць да свайго народу аб усім, што яго цікавіць і хвалюе: аб ягонай слаўнай мінуўшчыне, аб ягоным бяспраўным: палітычным, сацыяльным і нацыянальным жыцьці ў межах СССР — гэтага хвальшывага створу, накіненага паняволеным народам маскоўска-бальшаівіцкімі валадарамі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне
  • Месца выхаду: Мюнхэн
  • Дата выхаду: 1956
  • Выдавец: Стараньнем Беларускае Рэдакцыі Радыя Вызваленьне
  • Памеры: 144с., 21см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мастацкая літаратура, Палітыка, Правы чалавека, Грамадзтва, Крыніцы
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 856, MiOKB — 4962, 3004
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org