- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бандыцкі пачатак улады? Падаецца, ужо гісторыя раставіла ўсе кропкі над І. Адукаваным людзям даўно зразумела, што кастрычніцкі пераварот (а яго самі бальшавікі так называлі гадоў з дзесятак) гэта ёсць бандыцкі захоп улады. Існуе шмат дакументаў, што Ленін зрабіў яго за нямецкія грошы, падмануўшы салдат, рабочых і селян лозунгамі: “Зямля – селянам! Фабрыкі – рабочым! Мір – народам!” Нічога гэтага бальшавікі не выканалі. Паплечнікі Леніна стварылі таталітарную краіну, дзе не існаваў закон, а панавала партыйная мэтазгоднасць дзеля ўтрымання ўлады. Дзеля гэтага былі растраляны мільёны грамадзян, а дзесяткі мільёнаў рэпрэсіраваны і кінуты ў савецкія канцлагеры. Пра гэта дакументальна напісаў у свой час Аляксандр Салжэніцын у кнізе “Архіпелаг ГУЛАГ”. Сёння ніводная краіна з былога Саюза не вядзе свой адлік ад 1917 года. Гэта амаральна, гэта не па людскі. Расія, Украіна і г.д. шануюць сваю шматвекавую гісторыю і вучаць грамадзян яе паважаць.