- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Наш вялікі пісьменнік, беларускі класік Уладзімір Караткевіч напісаў выдатнейшы гістарычны раман “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. І ў сёлетнім ліпені менавіта ў Гародні адбыліся знакі неба. Выдатны раман нашага класіка “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” мне атрымалася прачытаць толькі вясной гэтага года. Раман уразіў найперш сакавітай беларускай мовай з аўтэнтычнымі словамі, якіх ужо няма ў сталінскай “наркамаўкі”. Падумалася, што цяперашняя беларуская мова менавіта і псавалася, каб прасцей было весці русіфікацыю беларусаў. Але ж раман Караткевіча па прадмове Анатоля Вераб’я па сваіх мастацкіх асаблівасцях можна суаднесці з такімі сусветнымі творамі,як “Гарганцюа і Пантагруэль” Ф. Рабле, “Легенда пра Уленшпігеля”, Ш. дэ Кастэра, “Майстар і Маргарыта” М. Булгакава, “Імя ружы” У. Эка. Галоўны герой Юрась Братчык увасабляе вобраз сярэдневяковага чалавека, актыўнага, неспакойнага, вясёлага і гарэзлівага, які вызваліўся з путаў царкоўных догмаў і засвойваў эстэтычныя і духоўныяныя набыткі, што неслі новыя часы. Караткевіч паказаў разняволенне чалавечага цела і духу. І падзеі рамана адбываюцца на землях “княства Беларуска-Літоўскага” каля Гародні, а галоўнае, ключавыя падзеі адбываюцца ў самой Гародні.