be
pdf

Гасцінец 9 (128) 2011

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

У жыццё беларускага народа вярнулася падзабытая з’ява – дэфіцыт. Гэта з’ява яскрава ацэньвае “дасягненні” дзеючага рэжыма. У нашым жыцці пасля шматгадовых запэўніванняў рэжыма, што мы захаваем усё лепшае з мінулага, вярнулася адна з горшых з’яў гэтага мінулага – дэфіцыт. Для жыцця ў квітнеючай і моцнай Беларусі, як запэўнівае афіцыйная прапаганда праз дзяржаўныя СМІ, гэта зусім нечаканая з’ява. І калі спачатку дэфіцытам стала валюта ў абменніках, то цяпер у гэты разрад трапляюць і прадукты харчавання. З’яўленне дэфіцыту трэба аднесці да роду “дыверсіі” пэўных чыноўнікаў супраць асноў беларускай ідэалогіі. І гэтую “дыверсію” ажыццяўляюць не толькі банкаўскія работнікі, але і гандлёвыя, якія не здолелі, напрыклад, пазбегнуць часовага дэфіцыту цукру ў Гарадоцкім раёне. Вось ужо другі тыдзень, як у Гарадку цяжка знайсці цукр. А гэта самы неабходны тавар у час нарыхтовак варэння на доўгую зіму. Няма у крамах райспажыўсаюза і лімоннай кіслаты – рэчы вельмі неабходнай для кансервавання.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2011-07
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2011 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org