- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праз дзесятак дзён канчаткова будзе прызнана Палата №4. ЦВК з настойлівасцю вартай іншага прымянення адхіляе ўсялякія скаргі прадстаўнікоў апазіцыі. Існаваўшая ілюзія аб тым, што ўлады “падабрэюць” і не будуць фальсіфіціраваць выбары хаця бы ў 3-5 акругах разбілася праз аднатыпныя рашэнні ЦВК – “заяву аб прызнанні выбараў несапраўднымі – адхіліць”. Маніякальная прага да ўлады кіраўніка краіны робіць палітычнае жыццё ў Беларусі шэрым і аднатыпным. Адсутнасць канкурэнцыі на палітычным полі ператварае дзяржаўных чыноўнікаў у недатыкальных асоб, нараджае пачварнасць дзеянняў і непадкантрольнасць паводзінаў. Чым сілкуецца сённяшняя улада на Беларусі? Уседазволенасцю на выбарчых кампаніях. Ствараецца мафіёзная, карумпаваная сістэма так называемых выбараў, куды не дапускаюцца апаненты дзеючай ўлады. Існаванне выбарчых камісій, дзе кіраўніцтва звязана пупавінай з выканаўчай уладай, а выканаўчая ўлада адфільтравала членаў камісій праз сіта сфабрыкаваных “вынікаў” плюс адсутнасць незалежнай праваахоўнай сістэмы вядзе да прымітывізацыі выбарчых кампаній, вядзе да адсутнасці выбару ў народа.