- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантроля Аляксандр Якабсон 16 траўня знаходзіўся ў Віцебскай вобласці, дзе правёў прамую лінію з грамадзянамі, а таксама наведаў Гарадок, дзе ідзе падрыхтоўка да “Дажынак”. Дзяржкамітэт кожны год ажыццяўляе кантроль за выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, якія выдаткоўваюцца на падрыхтоўку пэўнага горада да “Дажынак”. Звычайна вынікамі такіх праверак з’яўляюццаа крымінальныя справы, якія ўзбуджаюцца супраць адказных асоб, якія паблыталі дзяржаўную кішэнь з уласнай.