be
pdf

Гасцінец 8 (127) 2011

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Вясна 2011 года на Беларусі прайшла пад знакам валютнага крызісу і палітычных працэсаў над іншадумцамі. Беларускія суды правялі 13 працэсаў над апазыцыяй пасьля падзей 19 сьнежня мінулага году. Асудзілі 43 чалавек, зь іх 30 атрымалі розныя тэрміны турэмнага зьняволеньня, ад 2 да 6 гадоў, у тым ліку — тры экс-кандыдаты на прэзыдэнта. За кратамі з лютага 2009 году знаходзіцца ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ідзе суд над журналістам Андрэем Пачобутам. Рэпрэсіі рэжыма супраць апазіцыі здавалася зусім паралізавалі грамадства для пратэстных дзеянняў. Але першы летні месяц паказаў, што беларусы могуць саарганізавацца для выказвання сваіх адносін да ўлады. Па краіне па серадах у 19 гадзін у буйных гарадах на цэнтральную плошчу сталі выходзіць грамадзяне з маўклівым пратэстам. Найбольш буйны маштаб дадзеная акцыя набыла ў Менску, дзе да Кастрычніцкай плошчы ў кожную сераду імкнецца выйсці больш тысячы грамадзян.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2011-06
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2011 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org