be
pdf

Гасцінец 8 (105) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Слабая ўлада. За апошняе дзесяцігоддзе белару­сам праз дзяржаўныя СМІ, праз ідэалагічную вертыкаль днём і ноччу пастаянна ўбіваюць у галовы якая ў нас до­брая, моцная, квітнеючая дзяржава. Аратары з радыё і тэлебачання пастаянна прапаган­дуюць ідэю, што толькі адзін чалавек можа кіраваць краінай. І гэта той дырэктар, якога народ абраў у 1994 годзе. Пры гэтым нязмен­ны кіраўнік краіны, не саромечыся з экранаў заяўляе аб тым, што гатовы са зброяй у руках бараніць уладу. Уявіце сабе, што Меркель або Сарказі ска­жуць немцам або французам, што гатовы са зброяй у руках бараніць сваю ўладу. Імпічмент на працягу месяца ім бы быў бы гарантава­ны. Ды і пытанні ў псіхіатраў узнікнуць. Але яны гэтага ніколі не скажуць. Не скажуць, бо абраны народам не бараніць сваю уладу. Не скажуць, бо абраны народам гарантаваць яму дэмакратычныя правы і свабоды. Ніхто з дэ­макратычных кіраўнікоў не камплексуе, калі выбаршчыкі адмаўляюць яму ў даверы. Не камплексуе, бо ён чысты перад законам і пасля атрымання прыстаўкі экс-кіраўнік, ведае і мае магчымасці па іншаму сябе рэалізоўваваць у жыцці. Нашу ж беларускую ўладу збіраюцца бараніць са зброяй ў руках. Быццам бы пры­клад абароны ўлады па-кіргізскі нікога нічому не навучыў. І выбар народа нічога не значыць, бо ад яго трэба бараніцца са зброяй у руках. З аднаго боку, гэта сведчанне бальшавіцкага мышлення нашага кіраўніцтва, а з другога боку сведчанне слабасці ўлады, якая страціла каштоўнасныя арыенціры, знаходзіцца ў па­лоне сваіх міфаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-05
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org