- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Турысцка-інфармацыйны цэнтр ДУ «РФСК «Гарадок» арганізаваў бясплатную экскурсію «Па лясных сцежках і пяці азёрах урочышча Вараб’ёвы горы» ў межах Фэста экскурсаводаў, які праходзіў на Віцебшчыне 13-15 траўня. Гэта экскурсія пачалася з лыжаролернай трасы і апавядання пра асобаў з якімі звязаны поспехі гарадоцкіх лыжнікаў. Была рассказана пра першага дырэктара Гарадоцкай ДЮСШ Б.Ф. Вараб’ёва, заслужанага трэнера Беларусі У.А. Кухарэнку, лыжніка Віктара Камоцкага, біятланістку Настассю Кінунен (Дубарэзава), а таксама сучасных паспяховых трэнераў А. А. Трафімава, А. М. Сцяпанава і іншых. Менавіта з імі звязана гісторыя поспехаў гарадоцкіх лыжнікаў і вядомасць Гарадка, як цэнтра лыжнага спорту Беларусі. Потым экскурсанты пайшлі ўздоўж берагавой лініі возера Арэхавае, назіраючы непаўторную прыроду нашых азёр. Пабачылі сляды дзейнасці баброў каля возера і іхнюю хатку ў заліве «Цёма».