- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Амаль два месяцы на Гарадоччыне не здараліся пажары. Але за мінулыя сем дзён адбылося аж чатыры. Прычым адзін са смяротным зыходам. Паводле інфармацыі прэс-службы Віцебскага абласнога аддзялення МНЗ гарадоцкія выратавальнікі знайшлі труп гаспадара ў г.п. Езярышча ў нядзелю 21 красавіка, калі гарэла трохпакаёвая кватэра. Раней 17 красавіка адбыўся пажар у Пальмінскім сельсавеце на тэрыторыі дачнага кааператыва “Прыбрэжны сад”, дзе значна пацярпела дача. Пажары таксама адбыліся яшчэ ў панядзелак і аўторак гэтага тыдня. 22 красавіка згарэлі лазня і хлеў у в. Двухполье Межанскага сельсавета. Прычым пажар адбыўся ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём неўсталяванай асобы пры выпальванне сухой расліннасці. А 23 красавіка на тэрыторыі Першамайскага сельсавета ў в. Сяльцо адбыўся пажар у доме. У доме пад дачу 5х12 м, знішчаны дах, столевае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына пажару высвятляецца.