- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы траўня па запрашэнню Інстытута развіцця і навучання “EDUCATIO” (Літва) давялося прыняць удзел у семінары “Мясцовая палітыка ў Еўразвязе і Беларусі” і азнакамленчай паездцы ў Вільню, Коўна і Анікшчай. Паездка дазволіла пабачыць Літву пасля 20 гадоў незалежнага існавання і пераканацца ў перавагах дэмакратычнага ладу жыцця. Розніца паміж нашымі краінамі асабліва адчувалася на прыкладзе правінцыйнага гарадка Анікшчай, што на ўсходзе краіны.