- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля прэзідэнскай кампаніі, яка закончылася расправай над мірнымі дэманстрантамі, арыштамі сямі кандыдатаў у прэзідэнты, палітычнымі прысудамі кандыдатам і актывістам апазіцыі, ну ніяк не адчуваецца шчасця ў навакольным асяроддзі.Валюнтарыскія абяцанкі пра 500 даляравы заробак напампавалі беларускую эканоміку непаўнавартаснымі грашыма. Такія авантуры з заказным друкаваннем грошаў не могуць бяследна прайсці для грашовага абарачэння ў краіне. Тым больш, што краіна значна больш імпартуе, чым вырабляе на экспарт. Фактычна на працягу апошніх пяці год Беларусь жыла не па сродках, калі ўвесь час было адмоўное сальда знешнегандлёвага баланса. Пад час прэзідэнскай кампаніі апазіцыйныя кандыдаты настойвалі на правядзенні свабодных выбараў, каб выбаршчыкі маглі рэальна выбраць свайго кіраўніка, а не быць фонам для маніпуляцый вертыкалі з выбарчым працэсам.