- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святкаванне прайшло з затрыманнем Аўтухова. 25 сакавіка грамадзяне ў Віцебску адзначылі Дзень Волі ўскладаннем кветак да мемарыяльных месц Васіля Быкава і Ўладзіміра Караткевіча. Пры знаходжанні ля помніка Васілю Быкаву з бел-чырвона-белым сцягам быў затрыманы Леанід Аўтухоў. На 25 сакавіка ініціятару сходу выбаршчыкаў на плошчы Свабоды Кастусю Смолікаву (старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ) было адмоўлена ў праве правесці сход грамадзян з нагоды 91-гадавіны абвяшчэння БНР. Аб гэтым Смолікаў паведаміў грамадзянам, якія прыйшлі каля 17 гадзін на плошчу Свабоды, адначасова з гэтым прысутным было прапанавана прайсці да памятных месц Віцебска – мемарыяльнай шыльды Васілю Быкаву і помніку Уладзіміру Караткевічу. У скверы Маякоўскага ля шыльды Васілю Быкаву актывіст Руху за Свабоду, старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў падняў ўверх бел-чырвона-белы сцяг, пад якім быў пахаваны народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў. Спадар Смолікаў прапанаваў ускласці кветкі да шыльды Васілю Быкаву, што і было зроблена.