be
pdf

Гасцінец 6 (159) 2013

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Улада, якая пануе ў краіне ўжо амаль два дзесяцігоддзі, імкнецца пазіцыянаваць сябе народнай, як ўлада для народа. Але ці ведае ўлада патрэбы грамадзянаў? Ці здольна ўлада распавядаць народу пра свае справы, якія робяцца быццам бы дзеля шчасця народнага? Такія пытанні ўзнікаюць, калі пачынаеш думаць пра тое, як гарадоцкія ўлады рыхтуюцца быццам бы да такога мерапрыемства, як рэспубліканскія Дажынкі 2014 году. Гамонка пра гэту справу пачалася з лістапада мінулага году, калі старшыня аблвыканкама Косінец паведаміў аб тым, што ў 2014 годзе рэспубліканскія Дажынкі трэба правесці ў Гарадку. А праз месяц ўжо магчыма было прачытаць, што па ўказанню старшыні аблвыканкама асноўныя мерапрыемствы па дабраўпарадкаванню горада трэба завяршыць да сярэдзіны наступнага лістапада. Але ў абласны інвестыцыйны план на гэты год трапіла толькі пяць аб’ектаў Гарадоччыны: аўтавакзал, ФАК “Раўбічы”, лыжеролерная траса і г.д.. Інакш і быць не магло, бо дэ юрэ ў Мінску не існуе палітычнага рашэння наконт правядзення Дажынак у Гарадку. Прыклад Гомельшчыны сведчыць, што такое рашэнне можа быць прынята толькі за восемь месяцаў да свята, як было са Жлобінам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2013-04
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2013 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org