be
pdf

Гасцінец 6 (125) 2011

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Ці адзіны мы ў ацэнцы дзеянняў уладаў па вядзенню крымінальнага працэсу супраць падазраваных? Здаецца, вельмі хутка знайшлі галоўнага падазраванага ў справе. Але не зусім стыкуюцца сцвярджэнні аб яго “унікальнай” хімічнай падрыхтоўцы з пасрэднымі адзнакамі ў пасведчанні і атэстаце сталасці. Выклікае пытанне сцвярджэнне, што “лабараторыя” па вырабу бомбы была ў сырым падвале віцебскага пяціпавярховіка. Не зусім зрамела і “унікальнасць” бомбы, якую зрабілі зыходзячы з рэкамендацый, атрыманых з інтэрнэту. Па гэтых і іншых пытаннях адносна выбуху і яго наступстваў у грамадстве няма адзінства. Няма дарэчы і адзінства наконт базавых каштоўнасцяў, якія робяць адзіным народ. Да гэтага часу наш народ падзелены на тых, хто ведаю сваю гісторыю з Вялікай Айчынай вайны і тых, хто адлічвае сваю спадчыны з часоў Еўфрасінні Полацкай і Ўсяслава Чарадзея. Наш народ падзелены на тых, хто прызнае толькі існуючы дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг і тых, хто шануе гістарычны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Наш народ падзелены на тых, хто бачыць шчасце ў савецкім адыйшоўшым мінулым і тых, хто жадае быць у адзінай сям’і еўрапейскіх народаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2011-04
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2011 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org