- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Улада без нас. Амаль завяршылася чарговая кампанія, якую ўлады назвалі “Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання.” Кампанія праводзілася пасля ўнясенння касметычных зменаў у Выбарчы кодэкс, прынятых пад ціскам міжнароднай супольнасці. Еўрапейскія структуры, пастаянна адзначаючы неадпаведнасць выбараў на Беларусі дэмакратычным стандартам, патрабавалі ад кіраўніка краіны ўнясення зменаў у выбарчае заканадаўства, якія зрабілі бы выбары празрыстымі, дапусцілі апазіцыю да ўдзелу у працы камісій.