- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Леанід Гаравы, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Віцебскага аблсавета Алёны Дзейнекі, актывіст Руху “За Свабоду!”, пад час назірання на Гагарынскім ўчастку №5 зафіксаваў шматлікія парушэнні нормаў выбарчага заканадаўства ў дзеяннях і рашэннях участковай камісіі, якую ўзначальвае Пётр Прасолаў. Гэтыя парушэнні датычыліся нормаў заканадаўства, якія гарантуюць свабоду волевыяўлення грамадзян, захаванасць скрыні для датэрміновага галасавання і дакументацыі камісіі старшынёй камісіі, запрашэнне на пасяджэнне камісіі назіральнікаў, прысутнасць назіральніка пры закрыці і ўскрыцці паперы, што павінна закрываць дзірку ў скрыні датэрміновага галасавання.