be
pdf

Гасцінец 5 (158) 2013

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Як паведаміў партал TUT.BY, больш як траціна беларусаў ахвоча з'ехала б за мяжу. Як вынікае з найноўшага апытання, затрымаць людзей на Радзіме можа толькі сям’я і заробак як мінімум у 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Вынікі апытання, якое правёў Беларускі Інстытут Стратэгічных даследванняў, агучылі аналітыкі інстытута - сацыёлаг Алена Арцёменка і Андрэй Елісееў, магістр міжнароднага і еўрапейскага права. Паводле апытання, за перыяд незалежнасці Беларусі, з Беларусі эмігравалі не меней як 200 тысяч грамадзян. Найболей беларусаў з'ехала ў Расію, Ізраіль, Злучаныя Штаты, Нямеччыну, Польшчу ды іншыя краіны Еўразвяза. Што тычыцца Расіі, то людзі пераважна накіроўваюцца туды на часовую працу і як правіла вяртаюцца, аднак у развітыя і больш заможныя краіны, у Еўразвяз і ЗША, з'язджаюць назаўсёды. У параўнанні з 2009-м годам, у канцы мінулага года заўважна знізілася доля тых, хто ганарыцца сваёй краінай і таму хацеў бы ў ёй застацца. Яшчэ чатыры гады таму такіх беларусаў, якія ні за што не гатовы пакінуць Беларусь, было 15%, а цяпер іх усяго 10%. Пры гэтым эксперты прагназуюць далейшае пагаршэнне міграцыйнага сальда. Пакуль што, па любой прычыне, палітычнай, асабістай ці эканамічнай, за мяжу хочуць трохі болей за 35% беларусаў. Аднак 60% з іх стрымліваюць ад эміграцыі асабістыя альбо сямейныя сувязі. Зноў жа 65% з ліку тых, якія хочуць памяняць “сінявокую” на іншую краіну гатовы адмовіцца ад сваёй задумы, калі пачнуць прыстойна зарабляць. Прыймальныя заробкі, якія падмацуюць іхны патрыятызм, яны ацэньваюць у 10 мільёна

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2013-03
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2013 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org