- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта адбылося 23 сакавіка ў г.п. Езярышча, дзе расіянін збіў мясцовую жыхарку ў 4 гадзіны раніцы. У гарадскім пасёлку Езярышча 26-гадовы расеец на «Opel Vectra» здзейсніў наезд на 42-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла праезную частку па-за межаў устаноўленага пераходу. Як паведамляе прэс-служба УДАІ, ДТЗ адбылося ў чатыры гадзіны раніцы. Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы. Па інфармацыі рэспубліканскай ДАІ за мінулыя суткі на дарогах рэспублікі зарэгістравана 256 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі. Здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 8 атрымалі раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення затрымана 109 кіроўцаў. За перавышэнне хуткасных рэжымаў руху прыцягнута да адказнасці 1454 кіроўцаў. 707 пешаходаў прыцягнуты да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, прычым у 267 выпадках за адсутнасць святловяртальных элементаў. Праігнаравалі абавязковае выкарыстанне рамянёў бяспекі 528 кіроўцаў. Між тым да 26 сакавіка па ўсёй краіне праходзіць Рэспубліканская прафілактычная акцыя па папулярызацыі выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі «Зрабі паездку бяспечнай!».