- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арганізацыі Віцебскай вобласці істотна зменшылі прыбытак за 2021 год. Гарадоцкі раён мае значна меншы мінус, чым Мёрскі. Віцебскае абласное ўпраўлене статыстыкі апублікавала статыстычныя даныя за першы месяц 2022 года, а таксама і асобныя даныя за 2021 год. Гэтыя даныя шмат могуць паведаміць пра фінансавыя прыбыткі і страты арганізацый па раёнах Віцебшчыны і вобласці. Хто лепш, а хто горш спрацаваў за 2021 год? У каго самы значны прагрэс у прыбытках, а ў каго падзенне ў фінансавую прорву? Віцебская вобласць за 2021 года атрымала прыбытку толькі ў 741,9 млн. рублёў, што склалала 68,8% ад 2020 года, калі прыбытак быў у 1077,7 млн. руб. Такое змяншэнне адбылося найперш у выніку дзейнасці арганізацый у Аршанскім, Лепельскім, Глыбоцкім, Мёрскім раёнах, дзе ранейшы прыбытак зменшыўся на дзесяткі мільёнаў рублёў. Так у Аршанскім з 244,8 млн. руб 2020 г. да 90,4 млн.руб 2021 года, у Лепельскім раёне з 88,0 млн. руб да 7,6 млн. руб, а ў Глыбоцкім раёне абрынуліся са 147,3 млн. руб прыбытку да 13,9 млн. руб — у 11 разоў стала менш. У Мёрскім раёне, дзе заваліў фінансавыя паказчыкі ствараемы металургічны камбінат, то тут меўся раней прыбытак у 3,6 млн. руб., а стала стратаў аж да 85,9 млн. руб.