- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошнія выхадныя сакавіка яшчэ будзе магчыма даехаць са сталіцы ў Гарадок і вярнуцца назад на цягніку Брэст – С-Пецярбург. Але рэйс ад 28 сакавіка будзе апошнім для гэтага маршрута. На выхадныя дні праз Гарадок застаецца маршрут цягніка Гародня – Санкт-Пецярбург, які ходзіць ноччу са сталіцы ў 1.12 па нядзелях і панядзелках і спыняецца ў Гарадку ў 6.02. А з 31 сакавіка да нядзелі 5 красавіка ніякі міжнародны цягнік, які рухаецца ў Расію праз Гарадку тут спыняцца не будзе. З гэтага часу застанецца толькі гарадзенскі цягнік, які рухаецца як казалі вышэй у нядзелю і панядзелак на Гарадок і адпаведна назад. У гэтай сітуацыі застаецца жыхарам Гарадка і раёна, каб вярнуцца са сталіцы, ехаць на цягніку да Віцебску, а потым дабірацца дадому. Да Віцебска штодзённа ходзяць тры прамых цягніка: Мінск -- Віцебск ( адпр. 16.47 пр. 20.20), Баранавічы -- Віцебск ( адр. 17.19 пр. 21.52), Мінск – Санкт-Пецярбург ( адп. 18.02 пр. 22.03).