be
pdf

Гасцінец 4 (157) 2013

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Заўважаю апошнім часам, што людзей у інфармацыйнай прасторы цікавяць пераважна тры з’явы на “с” – секс, спорт і смерць. Так ці інакш інтарэс абывацеля круціцца пераважна вакол гэтых трох тэмаў, пацвярджае гэта просты аналіз найбольш чытаных матэрыялаў на інтэрнэтных старонках. На пазамінулым тыдні ў цэнтры ўвагі апынулася смерць камандантэ Баліварыянскай Рэспублікі Уга Чавэса. Калі смерць якога-небудзь чалавека выклікае такую буру эмоцый, гэта сведчыць пра выразна нездаровую рэакцыю. Насамрэч заканчэнне зямнога шляху венесуэльскага кіраўніка выклікала ў адных прыпадкі істэрычнай жалобы, а ў іншых непрыхаваную радасць. Абедзве рэакцыі сведчаць як пра нездаровае ўспрыманне гэтай асобы, так і пра заганнасць чалавечай прыроды. Уга Чавес не прынёс нічога новага ў гэты свет, ён быў зацятым, і напэўна шчырым апалагетам левай ідэі, утапічнай ідэі сацыяльнай роўнасці, як і мноства ягоных папярэднікаў, якіх было нямала ў свеце ўвогуле, і на лацінаамерыканскай зямлі ў прыватнасці. Для многіх насельнікаў Венесуэлы ён быў бацькам, чалавекам, які падмяніў сабой Бога і стаўся чарговым ідалам. З яго смерцю для гэтых людзей надышла асабістая трагедыя, плачучы па правадыру, яны плачуць па сабе, бо ня ўпэўненыя, што дзяржава і надалей накорміць іх, дасць веру ў “светлую будучыню”

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2013-03
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2013 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org