- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ноч з суботы на надзелю выдалася “рабінавай” для жыхароў дома № 10/39 па вул. Вароўскага ў Гарадку. У жыхароў кватэры на першым паверсе было чарговае “свята”, якое прывяло да пажару. Па інфармацыі МНЗ на пульт Гарадоцкага аддзялення МНЗ у 1г. 22 мін. 4 сакавіка паступіў сігнал аб пажары па вышэй названаму адрасу. Выратавальнікі хутка апынуліся на месцы і праніклі ў аднакомнатную кватэру на першым паверху, дзе назіралася гарэнне бялізны, а дым ад яе запоўніў пад’езд. З пылаючай кватэры былі выратаваны пяцідзесяціпяцігадовы гаспадар, яго сястра і госць, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане. Адначасова з гэтым былі эвакуіраваны жыхары дадзенага пад’езду.