- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асэнсоўваючы пройдзены шлях за апошнія дзесяцігоддзі цяжка пазбавіцца ад пачуцця страчаных магчымасцяў і нерэалізаваных праектаў. І адказнасць за страчаныя магчымасці ляжыць на кіруючым рэжыме. А магчымасцей страчана шмат.Па-першае, страчана магчымасць развіваць у краіне народаўладдзе шляхам развіцця інстытутаў дэмакратыі і мясцовага самакіравання. Па гэтым шляху ідуць усе нашы суседзі. Пры гэтым тыя, хто ідзе мэтанакіравана – Літва, Польшча, Эстонія, Латвія маюць і значна большы узровень дабрабыту сваіх грамадзян. Нам жа рэжым прапанаваў “вечнае” кіраванне аднойчы абранага дырэктара саўгаса, а таксама манаполію вертыкалі на ўладу пры квазі-выбарах. Па-другое, страчана магчымасць фармавання сярэдняга класа на грунце прыватнай уласнасці без якой не магчыма развіваць гаспадара ў краіне. Нашы прадпрымальнікі ў большасці сваёй, як пачалі з гандлю, так яго і трымаюцца увесь час. Сурьёзных інвестыцый у стварэнне новых вытворчасцяў:заводаў, прадпрыемстваў яны унесці не могуць па азначэнню. Толькі адзінкі з іх сталі багатымі за кошт падтрымкі рэжыма грашовымі сродкамі, што дазволіла ім да пэўнага часу не баяцца пераследу з боку ўладаў. Вертыкальнай уладзе не патрэбны клас уласнікаў, які можа самастойна дзейнічаць без нагляду ўлады, які можа мець сваю зямлю на якой будуць стаяць магазіны, рынкі, фабрыкі.