be
pdf

Гасцінец 4 (101) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Выхаваўчая праца. Здзіўляешся той інертнасці, з якой у нашых школах праводзяцца розныя пазашкольныя мерапрыемствы. Нават у беларускамоўных школах на іх рэдка гучыць роднае слова. Тэмы мерапрыемстваў нібыта ўзятыя наўпрост з планаў савецкіх часоў. Выхоўваць на іх мож­на каго заўгодна, але ніяк не патрыётаў сваёй краіны. Чарговыя “выхаваўчыя падзеі” адзначаліся ў лютым: спачатку – Дзень памяці воінаў-Інтэрнацыяналістаў, потым – Дзень 23-га лю­тага. Я згодны з маімі крытыкамі, якія кажуць, што трэба помніць і аддаваць даніну памяці ўсяму. Але ж успамінаючы падзеі 1918-га года пад Петраградам ці трыццацігадовай даўніны ў Аўганістане, мы робім выгляд, што гэтыя падзеі датычацца нас найбольш. Нібыта ў нашай бе­ларускай гісторыі больш годных падзей і не было. А куды ж дзеліся нашыя змагары за не­залежнасць? Чаму мы не святкуем паўстанне Каліноўскага 1863-га года і паўстанне Слуц­кага Збройнага Чына 1920-га года? Што мы ведаем пра Юрку Лістапада, Васіля Мядзель­ца, Расціслава Лапіцкага і пра сотні, тысячы нашых герояў, што сваімі жыццямі набліжалі незалежную Беларусь? Дакуль чужыя героі будуць выдавацца пад шыльдай нашых, а свае ганьбіцца?!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-02
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org