be
pdf

Гасцінец 3 (319) 2022

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Споўнілася 130 гадоў, як 24 лютага 1892 году нарадзіўся Іван Фядотавіч Ермакоў педагог, актыўны ўдзельнік беларусізацыі, рэктар БДУ. Што пішыцца пра яго ў кнізе «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў біяграфіях яго рэктараў»? Іван Фядотавіч Ермакоў нарадзіўся ў вёсцы Пруднікава (рэд. - у кнізе “Памяць” вёска Пруднікі) Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ў сям’і селяніна-серадняка. Іван Фядотавіч скончыў у 1911 г. настаўніцкую семінарыю — сярэдне-педагагічную навучальную ўстанову, якая ў дарэвалюцыйны час рыхтавала настаўнікаў для пачатковых школ. Знаходзілася яна ў Полацку. У семінарыю прымалі асоб усіх саслоўяў, якія мелі 16 гадоў і скончылі народнае пачатковае вучылішча. Пасля настаўнічаў у Пушчанскім народным вучылішчы Гарадоцкага павета. Потым яго забралі ў салдаты: да 1917 г. ён удзельнічаў у першай сусветнай вайне. У 1918 г. ён уступіў у ВКП(б). У час грамадзянскай вайны па першай партыйнай мабілізацыі быў пасланы на ўсходні фронт. Пасля ўдзельнічаў у баях і на паўднёвым фронце ў якасці камісара стралковага палка. Пасля грамадзянскай вайны і дэмабілізацыі I. Ф. Ермакоў працуе ў розных партыйных і савецкіх установах. На Віцебшчыну ён вяртаецца ў 1925 г. У 1926 г.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2022-02
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2022 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org