- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усе аўтарытарныя рэжымы вымушаны дэманстраваць некія эрзац-прыклады дэмакратыі дзеля маніпуляцыі грамадзянамі, а часам і для знешняга карыстання, дзеля атрымання пэўных палітычных і эканамічных дэвідэнтаў. Дзеля такіх эрзацаў праводзяцца выбарчыя кампаніі і “рэферэндумы”. Не з’яўляецца выключэннем і рэжым асабістай улады беларускага кіраўніка. Нормы беларускай прававой дзяржавы былі згвалтаваны яшчэ ў 1996 годзе на “рэферэндуме”, які не меў нічога агульнага з народным волевыяўленнем па дэмакратычных стандартах і задаволіў уладарныя амбіцыі маладога прэзідэнта. З таго часу прайшло амаль паўтара дзесятка гадоў і увесь гэты час краіна жыве са згвалтаванымі нормамі дэмакратыі. Мінулагоднія снежаньскія падзеі яшчэ раз засведчылі, што кіраўнік краіны не мае ніякага жадання трымацца норм дэмакратыі.