- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
100 крокаў да свабоды. Вы трымаеце ў руках соты нумар незалежнага выдання “Гасцінец”. Першы нумар пабачыў святло яшчэ ў сакавіку 1998 года напярэдадні 80-х угодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы нумар быў толькі на адным лістку фармата А4. Потым газеты выдавалася і на чатырох лістах, і на васьмі лістах фармата А4, а з канца 2008 года пачала выходзіць на лістах сёняшняга памера А3, так як выходзяць раённыя газеты. І ад штомесячніка мы перайшлі на двухразовы выпуск выдання. На нашых старонках заўжды былі матэрыялы аб рэальным жыцці Беларусі, пра якое вельмі мала гаворыцца ў дзяржаўных СМІ. Мы падымаем тэмы, якія абыходзяць бокам афіцыйныя выданні. Падаём інфармацыю пра падзеі ў Беларусі, якія не асвятляюцца афіцыйнымі СМІ. Пры манапалізаваных сродках інфармацыі наша выданне амаль адзіная крыніцы чыстага паветра, глытка свабоды ў аўтарытарнай краіне. Для чытачоў мы імкнемся прадстаўляць інфармацыю аб рэальных падзеях у краіне, рэальным жыцці грамадзян. Што у нас атрымліваецца, то гэта бачна нашым чытачам. І вельмі жадаема, каб чытачы супрацоўнічалі з выданнем. Пачатак у гэтым пакладзены, але трэ рухацца далей. Будзем рухацца ў накірунку большай інфармаванасці аб жыцці прадпрыемстваў, арганізацый раёна. Ды і пра наш раён шмат чаго цікавага магчыма пісаць, бо ўладам больш патрэбныя лічбы росту, чым пазітыўнае развіццё краю. Але калі яны пажадаюць, то і іх меркаванні магчыма будзе надрукаваць у нашым выданні.