- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзея года. Ва ўсім свеце, праводзячы адыходзячы год, падводзяць яго вынікі. Галоўных падзей, топ-ляпаў, спартсмэнаў года, рок-групаў, хітоў, тэлефільмаў і г.д. Падводзячы год мы ацэньваем сваю працу ў ім, бо толькі пасля яе ацэнкі магчыма рухацца наперад. У свеце гэта робіцца на нацыянальным, рэгіянальным і правінцыйным узроўні. Бо і ў правінцыі жывуць тыя я ж грамадзяне, якія на сваёй малай Радзіме рабілі дабро, стваралі падзеі, прпацавалі на будучыню. На нашым партале http://haradok.belarda.org/ праводзілася апытанне наведвальнікаў аб вызначэнні галоўнай падзеі Гарадоччыны ў 2009 годзе. Мы зыходзілі з тых падзей, якія адбываліся з намі і вакол нас у 2009 годзе. Наведвальнікі партала на першае месца паставілі “Галадоўка Аляксандра Жыткевіча 34%”, а на другое “Дапамога пацярпелым у судзе 22%” Сапраўды, на працягу года на старонках нашага партала і нашага выдання пастаянна з’яўляліся матэрыялы аб Аляксандре Жыткевічу. Прыняўшы па ўласнай ініцыятыве ўдзел у назіранні за кампаніяй 2008 года малады спецыяліст потым зведаў пераслед рэпрэсіўнай машыны і быў асуджаны на тры гады абмежавання волі, пазбаўлены працы, якую выконваў добра. Але амаль за шэсць месяцаў ён не мог працаўладкавацца, прайшоўшы 14 арганізацый раёна пры абыякавасці дзяржчыноўнікаў, правёўшы галадоўку пратэсту. Толькі акцыя адчаю наконт прадажы ныркі падштурхнула спецслужбы даць дазвол на прыём на працу.