- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзеі 19 снежня ўвойдуць у гісторыю Беларусі, як крывавая нядзеля. Мірная акцыя грамадзян Беларусі супраць фальсіфікацый выбараў з дапамогай правакатараў рэжымам была ператворана ў крывавае пабоішча. Патрабаванне сумленага падліку галасоў выбаршчыкаў і правядзенне другога туру выбараў ад шматтысячнай маніфестацыі выбаршчыкаў было хваравіта ўспрынята кіраўніком краіны. І замест дыялога ўлада адказала збіццём кандыдатаў, масавым збіццём удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту, затрыманнем КДБ сямі кандыдатаў у прэзідэнты. Хуліганства правакатараў, якія разбілі дзверы ў будынку, адразу кваліфіцыравалі, як масавыя беспарадкі. Такое азначэнне гэтым дзеянням даў адзіны палітык у краіне. А пасля крывавай нядзелі пачалося паляванне на іншадумцаў – акрамя кандыдатаў затрымалі кіраўнікоў іх выбарчых штабоў і вядомых актывістаў. Палітычная замова пачала дзейнічаць.