- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адпавядаць патрабаванням сучаснасці. Сярод краін Усходняй Еўропы па ментальнасці нам бліжэй за ўсё чэхі. Гэта блізасць нараджаецца і з таго, што ў Чэхіі насельніцтва крыху больш 10 мільёнаў – амаль як на Беларусі. Гэта блізасць сілкуецца і тым, што многія дзеячы беларускага вызваленчага руху: Пётра Крычэўскі, Васіль Захарка, Ларыса Геніюш, Міхаіл Забэйда-Суміцкі і іншыя звязалі свой лёс з Прагай і менавіта ад чэшскага народу атрымалі падтрымку ў ліхія гады. Гэта блізасць наканавана і падобным гістарычным лёсам, калі чэхі вымушаны былі змагацца з нямецкай каланізацыяй і адраджаць мову, культуру пасля нямецкай навалы падобна таму, што беларусы зараз зведваюць з боку расейцаў. Ды і сучасныя чэшскія кіраўнікі добра ведаюць праблемы Беларусі. Першы дэмакратычны прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл сваю міжнародную прэмію за праваабарончую дзейнасць аддаў рэдакцыі першай беларускай газеты “Наша Ніва”, а таксама пастаянна падтрымлівае дзейнасць беларускіх дэмакратычных сілаў сваім міжнародным аўтарытэтам. Па запрашэнню чэшскіх сяброў мне давялося ўжо некалькі разоў пасля звальнення з працы пабываць у Чэхіі, вывучаць досьвед чэшскай трансфармацыі ад таталітарызму да дэмакратыі. За часу наведвання сустракаўся з самымі рознымі дзяржаўнымі службоўцамі, кіраўнікамі грамадскіх арганізацый, асацыяцый, цэнтраў у розных чэшскіх гарадах. Кожная сустрэча была па свойму адметнай. І калі знаёміўся з працай Звяза чэшскіх гарадоў і мест, і калі сустракаліся з прадстаўнікамі арганізацый па рэгіянальнаму развіццю, і калі наведвалі