be
pdf

Гасцінец 21 (118) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Сёлетняя выбарчая кампанія вылучаецца з усіх папярэдніх наяўнасцю 10 кандыдатаў. Такая вялікая колькасць кандыдатаў паўстала з “ласкі” кіраўніка краіны. Спачатку наш аднойчы абраны кіраўнік прапанаваў грамадзянам падпісвацца за ўсіх кандыдатаў і ўлады ўпершыню не хапалі зборшчыкаў подпісаў, дазволіўшы ладзіць пікеты ў шматлюдных месцах. Потым Цэнтрвыбаркам дазволіў тэрытарыяльным камісіям праявіць “лаяльнасць” да праверкі падпісных лістоў амаль у паловы прэтэндэнтаў. У выніку такой “лібералізацыі” на старт агітацыйнай кампаніі выйшла дзесятка кандыдатаў. На працягу двух тыдняў на радыё і тэлебачанню неабыякавыя грамадзяне маюць магчымасць пачуць прамовы кандыдатаў. Кожны кандыдат у меру падрыхтаванасці і магчымасцяў сваёй каманды выкажа сваё бачанне развіцця краіны. На прыканцы двух тыдняў адбудуцца дэбаты кандыдатаў, якія іх жадаюць. Цэнтрвыбаркам загадзя прыняў пастанову, што у дэбатах могуць удзельнічаць давераныя асобы кандыдатаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-12
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org